Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Казлоў | ||||||
Пераемнік | Фёдар Анісімавіч Сурганаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 студзеня (1 лютага) 1913 |
||||||
Смерць |
13 чэрвеня 1971[1] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Таццяна Іванаўна Прытыцкая | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Сярге́й Во́сіпавіч Прыты́цкі (1 лютага 1913, в. Гаркавічы, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 13 чэрвеня 1971, Мінск) — палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў вёсцы Гаркавічы Сакольскага павета Гродзенскай губерні.
У маладым узросце Сяргей Прытыцкі ўступае ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Сакратар Крынкаўскага раённага камітэта КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Кіраваў стачкамі лясных рабочых. Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе. У 1934—1935 гадах навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 года сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ[2].
27 студзеня 1936 года ў Віленскім акруговым судзе ў часе судовага працэсу над 17 рэвалюцыянерамі страляў у сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука, пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 года прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пазней прыгавор заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем[2].
Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў выніку Паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Выбраны дэпутатам Народнага схода Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дакладам. На 5-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР Прытыцкі як сябра Паўнамоцнай камісіі Народнага схода выступіў з заявай пра ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне яе з БССР[2].
У 1939—1941 гадах намеснік старшыні Беластоцкага аблвыканкама ў БССР. У чэрвені—жніўні 1941 года ўдзельнічаў у стварэнні абарончых збудаванняў вакол Магілёва, у фармаванні апалчэння ў Гомелі. Са жніўня 1941 года на фронце. У 1942—1944 гадах другі сакратар ЦК ЛКСМБ, начальнік Польскага штаба партызанскага руху[2].
У 1949—1952 і ў 1953—1962 гадах першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Маладзечанскага абкамаў КПБ. 1960—1962 гадах — першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КПБ. У 1962—1968 гадах сакратар ЦК КПБ, старшыня партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР, намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 22 студзеня 1968 года па 13 чэрвеня 1971 года Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР[2].
Сябра ЦК КПБ з 1949 года, сябра ЦК КПСС з 1961 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР з 1940 года.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Яго імем названыя вуліцы ў Мінску, Гродне, Баранавічах, Маладзечне, сквер у Мінску.
У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1971 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (бронза, граніт; скульптар Генадзь Мурамцаў)[3].
Сяргей Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісце» (1958).
Зноскі
- ↑ а б Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д Прытыцкі Сяргей Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 85
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С. 85
- У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
- Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
- Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
- Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
- Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трижды приговоренный Ч. 1 (руск.)(недаступная спасылка). sb.by (10 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
- Трижды приговоренный Ч. 2 (руск.)(недаступная спасылка). sb.by (11 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
- Трижды приговоренный Ч. 3 (руск.)(недаступная спасылка). sb.by (12 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
- Судовы працэс 1936 г. па справе Прытыцкага
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены ЦК КПСС
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Маладзечанскага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Постаці Крынак
- Сакратары ЦК КПБ
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Другія сакратары Гродзенскага абкама КП Беларусі
- Нарадзіліся ў Сакульскім павеце